Краіна замкаў - Беларусь

Гутарка з гісторыкам Міколам Волкавым пра замкі Беларусі ў межах праекта “Набліжэнне“ . Феномен замкаў Беларусі ва ўспрыняцці сучасных беларусаў і актуальныя навіны замказнаўства. *** Сярэднявечныя замкі з’яўляюцца адной з базавых аб’ектаў беларускай нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. Яны “гарантуюць“ нам гераічнае мінулае ў еўрапейскім кантэксце. - Гісторык Міхась Ткачоў быў адным з тытанаў нацыянальнага адраджэння, які сваёй кніга пра замкі ўскалыхнуў надзею, што ў нас “нешта ёсць“. - Слоган “Беларусь - краіна замкаў“ абвесціў аб пачатку беларускага турызму і вызначыў формуу таго, як мы распавядам іншым пра сябе. - Аднаўленне Мірскага і Нясвіжскага замкаў (пры ўсіх пытаннях) сталі для шматлікіх беларусаў канчатковым падцверджаннем, што “мы ёсць“. Усё гэта робіць замкавую тэму асабліва вострай і важнай у нашым кантэксце. А чым важнейшая тэма, тым больш трэба пра яе гаварыць.
Back to Top