Працягваюцца прыёмы грамадзян па тлумачэнні нормаў дэкрэта №3 ()
У суботу гараджан прымаў старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Нікалайкін. Да яго звярнуліся чатыры дзесяткі чалавек і замест запланаваных трох гадзін размова доўжылася ў два разы больш. Кожную жыццёвую сітуацыю мэр і спецыяльная камісія па разглядзе заяў аб прадастаўленні падатковых ільгот вывучалі дасканала. І кожнае рашэнне аб вызваленні ад выплаты падатку на фінансаванне дзяржрасходаў--узважанае і справядлівае.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017