Цыклон «Томас» пакідае Віцебшчыну ()

Наступствы цыклона «Томас», які завітаў на Віцебшчыну, ліквідаваны. Найбольш пацярпелі ад непагадзі заходнія раёны вобласці. Так у Браславе ўзровень вады склаў ад 30 да 50 сантыметраў. У зону падтаплення трапілі мясцовы аддзел адукацыі, дзіцячы сад, школы, прыватныя падвор’і і аўтамабільныя дарогі. На адпампоўванне вады былі задзейнічаны спецыялісты з раённага МНС. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top