Губернатар правёў асабісты прыём супрацоўнікаў «Віцебскхлебпрам» ()
Знізіць затраты дзеля змяншэння кошту прадукцыі. Уключыць хлебазаводы ў склад інтэграваных структур прапануе кіраўніцтва вобласці. Такі крок дазволіць выключыць затраты на закупку сыравіны і лагістыку. Адпаведна знізіцца сабекошт прадукцыі і яе канчатковая цана для пакупніка. Наколькі дзейсным можа быць такі падыход, старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў абмеркаваў з кіраўніцтвам прадпрыемства «Віцебскхлебпрам». Ён наведаў вытворчасць і правёў асабісты прыём супрацоўнікаў завода.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017