Грамадскую ўзнагароду заснавала УУС аблвыканкама ()
Да 100-годдзя беларускай міліцыі ўпраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама заснавала грамадскую ўзнагароду. Сімвалічным знакам стала бронзавая статуэтка Святога Георгія – заступніка войска. Упершыню яе ўручылі падчас юбілейных урачыстасцяў. У далейшым грамадскую ўзнагароду плануюць уручаць штогод. Сваё прафесійнае свята беларускія міліцыянеры адзначаюць 4 сакавіка.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017