Сусветны рэкорд па скачках на адной назе усталявалі віцебскія школьнікі ()

Яго зафіксавала міжнародная федэрацыя гіравых відаў спорту. Мерапрыемства прайшло ў рамках трэцяй сусветнай алімпіяды па гіравым трыятлоне, якую прымаў абласны цэнтр. Адной з намінацый спаборніцтваў з’яўляецца ўсталяванне калектыўнага рэкорду Гінэса. На стадыёне 46 сярэдняй школы Віцебска арганізатары сабралі больш за тысячу чалавек, якія сінхронна выканалі цікавае заданне. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top