Нашчадак Пушкіна, але не паэт вучыцца на Віцебшчыне ()
180 год таму на ўскрайку Санкт-Пецярбурга на Чорнай рэчцы адбылася дуэль, пра якую памятаюць дагэтуль. Рускі паэт Аляксандр Пушкін і французскі афіцэр кавалергардскага палка Жорж дэ Гекерн (Дантэс) сышліся ў паядынку. Паранены Пушкін пакінуў гэты свет праз два дні пасля страляніны, а праз два стагоддзі на Беларусі знайшоўся яго сваяк у сёмым калене. Мікіта Вяшчагін атрымлівае адукацыю, праўда не гуманітарную, а тэхнічную, у Наваполацкім каледжы.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017