Антынаркатычны моладзевы атрад пачаў працаваць у вобласці ()

Антынаркатычны моладзевы атрад аховы правапарадку пачаў працаваць у Віцебскай вобласці. У яго складзе — студэнты апошніх курсаў віцебскіх навучальных устаноў. Для пачатку яны зоймуцца прафілактычнай работай, у тым ліку ў сацыяльных сетках. Урачыстасці з нагоды Дня моладзевых атрадаў аховы правапарадку напярэдадні прайшлі ва ўпраўленні ўнутраных спраў. Тут узнагародзілі лепшых памочнікаў міліцыі і МНС. Пераможцам штогадовага абласнога конкурсу стаў моладзевы атрад аховы правапарадку Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top