Дапамаглі буслам ()
Незвычайная выратавальная аперацыя разгарнулася ў Браслаўскім раёне – тут дапамагалі буслам. Падчас навальніцы моцны вецер перакуліў гняздо з птушанятамі, іх прыціснула галінкамі. Выбрацца самастойна бусляняты не змаглі. На дапамогу прыйшлі людзі. Яны зрабілі для птушак новае жыллё. Птушаняты, выратаваныя ў вёсцы Рудава, ужо цалкам адужэлі. Іх практычна немагчыма адрозніць ад дарослых птушак. Але адна асаблівасць ёсць: маладыя птушкі зусім не баяцца чалавека. І, здаецца, што нават свой першы палёт яны прысвяцілі людзям, у знак падзякі.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017