«Царская» рыба пасялілася ў Дняпры ()

Маштабны трансмежны праект па аднаўленні біяразнастайнасці рэалізуюць на рацэ Днепр. Летась з-за анамальна спякотнага надвор’я ў вярхоўі ракі на тэрыторыі Расіі здарыўся масавы замор рыбы. Загінулі тысячы асобін. Ліквідаваць наступствы экалагічнага бедства беларусы і расіяне дамовіліся разам. Першы крок зроблены. У рыбацкія ўгоддзі на Дняпры выпусцілі паўтары тысячы асобін сцерлядзі. Рэдкая для беларускіх вадаёмаў рыба яшчэ стагоддзе таму была абарыгеннай для гэтай ракі. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top