Шматдзетныя сем’і атрымаюць дапамогу да Дня ведаў ()
Штогод напярэдадні першага верасня шматдзетныя сем’і атрымліваюць аднаразовыя выплаты. Грашовая дапамога – на кожнага школьніка, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. Памер матэрыяльнай дапамогі ў кожным раёне Віцебскай вобласці вызначаюць мясцовыя ўлады — ад 20 да 40 рублёў на аднаго вучня. Адрасныя сацыяльныя выплаты на падрыхтоўку дзяцей да школы атрымаюць і малазабяспечаныя сем’і.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017