Людзей пачулі – рэжым работы святлафораў змянілі ()
Рэжым работы святлафораў на плошчы Свабоды ў Віцебску зменены на карысць пешаходаў. Цяпер «зялёны» сігнал гарыць на 4-5 секунд болей — каля 20 секунд. Карэктывы ў рэгуляванне ўнесены на аснове пажаданняў гараджан. Перакрыжаванне на плошча Свабоды лічыцца адным з самых праблемных з-за інтэнсіўнага трафіку як транспарту, так і пешаходаў. Змена рэжыму работы святлафораў не паўплывала на рух транспарту.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017