«Віцебская лыжня-2017» сабрала ў Гарадку сотні жыхароў вобласці ()

У Гарадку на лыжаролернай трасе прайшло традыцыйнае зімовае культурна-спартыўнае свята «Віцебская лыжня-2017». Сотні жыхароў вобласці выйшлі на старт гонак, прынялі ўдзел у гульнях, конкурсах і спаборніцтвах. А яшчэ частаваліся разнастайнымі прысмакамі, спявалі і танчылі пад акампанемент беларускіх мызыкаў. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top