Малдова зацікаўлена ў развіцці партнёрскіх адносін з Беларуссю ()

Пра гэта заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь Віктар Сарачан падчас візіту ў Віцебскую вобласць. Літаральна месяц таму ён прыступіў да сваёй дыпламатычнай місіі і мае намер бліжэй пазнаёміцца з эканамічным патэнцыялам Прыдзвінскага рэгіёну. Аб’ём тавараабароту з Рэспублікай Малдова ў сярэднім за год складае 10 мільёнаў долараў. Сёлета ён вырас і толькі за першы квартал склаў 4 мільёны. І гэтыя паказчыкі могуць быць значна большымі, - упэўнены пасол Малдовы. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top