Хто адкажа за пашкоджаную плітку ў падземным пераходзе ()
Следчы камітэт Віцебска шукае сведак, якія маглі б дапамагчы знайсці хуліганаў, што пашкодзілі плітку ў адноўленым падземным пераходзе на перакрыжаванні вуліц Петруся Броўкі, Церашковай і Маскоўскага праспекта. У ноч з 21 на 22 лютага невядомыя разбілі каля 40 керамагранітных плітак, урон і новы рамонт ацанілі больш як у тры тысячы рублёў. Следчымі ўзбуджана крымінальная справа. Тым часам, рабочыя пачалі аднаўляць сапсаваныя сцены.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017