Зміцер Вайцюшкевіч — Жук і жолуд. Прэм’ера кліпа 26 траўня а 12:00

Зміцер Вацюшкевіч прэзентуе кліп з новага альбома! Прэм’ера кліпа «Жук і жолуд» адбудзецца 26 траўня а 12:00 на Youtube-канале «Годна». «Жук і жолуд» — сінгл з новага дзіцячага альбома «Вясёлка над плёсам». Сцэнар і малюнкі да кліпа зрабіў Андрусь Такінданг, а анімаваў персанажаў Дзяніс Міжуй. Альбом «Вясёлка над плёсам» — гэта цэлы музычны праект для дзетак на вершы беларускага паэта Аляксея Пысіна. У складанцы, апроч Змітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra, узялі ўдзел Лявон Вольскі, Святлана Бень, гурт Naviband, Пафнуці, Аляксандра Захарык, Ірына Старавойтава, Ганна Шаркунова, Платон Яцына, Чароўны аркестр і дзіцячы хор. Дата выхаду альбома стане вядомай бліжэйшымі днямі. Зміцер Вайцюшкевіч на Youtube: Падтрымаць нашую працу праз спонсарскую падпіску можна тут: Падрабязней пра кампанію «Годна»: Далучайцеся да старонак кампаніі ў сацыяльных сетках, каб не прапусціць годныя падзеі: https://instagram.c
Back to Top