Зміцер Вайцюшкевіч — 25 сакавіка (верш Уладзіміра Някляева)

Песня Змітра Вайцюшкевіча на словы Уладзіміра Някляева «25 сакавіка», прысвечаная «Дню Волі». Дзень Волі — гэта адно з самых галоўных беларускіх святаў. Менавіта 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі і пачалося фармавацца сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Над відэа працавала творчае аб’яднанне «Інакш». Пры падтрымцы грамадскіх кампаній «Будзьма» і «Годна». Падтрымаць нашую працу праз спонсарскую падпіску можна тут: Словы Уладзіміра Някляева. Музыка Змітра Вайцюшкевіча. 25 САКАВІКА Калі мы з табой мужчыны, Калі мы не ветры ў полі, Калі любім мы Айчыну, Як сябе – і нават болей. Дык тады скрозь нашы целы, Скрозь пакуты ўсе і болі, Між аблок чырвона-белых Пралятаюць птушкі волі. ПРЫПЕЎ: 25-га сакавіка Лёд зімовы ламае рака, І лунае, як ластаўка, 25-га сакавіка. 25-га сакавіка У руцэ - каханай рука, Напаўняе душу да крайка
Back to Top