Яўген Змушка – «Вецер лётае, вецер гойсае...» [ВЕЧНЫЯ ВЕРШЫ. КАХАННЕ]

«Вечныя вершы. Каханне». 2021 год. Пакуль чалавек жывы – ён марыць, кахае, плануе, незалежна ад месца і часу існавання. Было месца каханню і ў змрочныя 1930-я гады. У відэапраекце «Арт Сядзібы» музыка Яўген Змушка чытае верш Уладзіміра Хадыкі. Над уцехамі і над крыўдамі Зоры лёталі і цвілі... Мы кахаліся, мы і кідалі, А сустрэўшыся — зноў ішлі. Паэт ужо не прачытае свае вершы і не скажа тое трапяткое «кахаю». У нас жа яшчэ ёсць мары, надзеі, магчымасці. Памятайце, кахайце! Далучыцца да ўшанавання можа кожны. Размяшчайце вершы рэпрэсаваных літаратараў пра каханне ў свае сацыяльныя сеткі пад хэштэгам #вечныявершыкахання Яўген Змушка – Арт Сядзіба – KROK FILMS – Вечныя вершы. Каханне – Вечныя вершы 2020: Алесь Дудар. Зяма Півавараў. Тодар Кляшторны. Віталь Рыжкоў – Ганна
Back to Top