Якую будучыню для Беларусі рыхтаваў Сталыпін | Какое будущее для Беларуси готовил Столыпин

Пётр Сталыпін спрабаваў уратаваць расейскую манархію ад рэвалюцыі. Ад гэтых спробаў засталіся выразы “сталыпінскі вагон“ і “сталыпінскі гальштук“. А якое месца ў гісторыі Беларусі займае гэты чалавек? У 1906 г. Пётр Сталыпін заняў пасаду старшыні Рады міністраў – зрабіўся прэм’ер-міністрам Расейскай імперыі. Перад ім стаяла вельмі важная задача – суцішэнне рэвалюцыйных настрояў у дзяржаве. Для гэтага ён выкарыстаў і бізун, і пернік. Сёння асобу Пятра Сталыпіна ўспрымаюць усё больш станоўча. У Горадні ўсталявалі мемарыяльную дошку ў ягоны гонар, бо ў 1902–1903 гг. ён быў гарадзенскім губернатарам.
Back to Top