Вясковая лірыка. Шчучынскі раён. 1991г. _1

Запіс зроблены ў Шчучынскім раёне. 1991г. Аператар - Алена Ушкар. Расшыфроўка - Андрэй Бароўскі. У зялёны(у)м садочку сухі дуб развіўся. Быў добры сыночак пакуль не жаніўся. А як ажаніўся, ўзяў сабе жонку, Забыў пра матулю, пра радну старонку. Ішоў сын дарогай, маці жыта жала. Сказаў: “Мама, здраствуй“. Яна прамаўчала. Ах, родная Мама, чаго горда стала, Сказаў табе “здраствуй“, а ты прамаўчала. Ах, родны Сыночак, не(і) горда я стала. За горкімі слязамі слязамі ця(і)бе не пазнала. Мая ты, Матуля, так цяжка рабіці. Ідзі да мя(i)не ты, ў мя(і)не будзеш жыці. Прыйшла да сыночка, дома ні застала, А гордая нявестка горда адказала: “Ў нас дзеці вялікі, ня(і)ма што рабіці, Ідзі да дачушкі і там будзеш жыці.“ Прышла да дачушкі і стала ў куточку: “Радная Дачушка, памый мне сарочку.“ Ня(і) буду я мыці, ня(і)ма дзе сушыці, Каўры дарагія ня(і)ма дзе хадзіці. Куды табе, М
Back to Top