Разам з гуртом “Рада“ развучваем і спяваем мужчынскую народную песню “Ярмарка“
Ярмарка (рэкруцкая)
Ой ды ішлі хлопцы з ярмаркі,
Ой ды назрубілі яблыньку!
Ой ды ой ды ой да-да о-ха-ха!
Яны зрубілі ды яблыньку!
Ой ды пасадзілі ды грушаньку,
Ой ды па дзявочу душаньку!
Ой ды ой ды ой да-да о-ха-ха!
Па дзявочу душаньку!
Ой ды люба мая, ты дзяўчына!
Ой ды ці не пойдзеш ты за мяне?
Ой ды ой ды ой да-да о-ха-ха!
Ці не пойдзеш ты за мяне?
Ой ды за цябе я не пайду!
Ой ды я салдаціка люблю!
Ой ды ой ды ой да-да о-ха-ха!
Я салдаціка люблю!
Ой ды салдаціша мілуе,
Прыйдз вечар цалуе.
Ой ды ой ды ой да-да о-ха-ха!
Прыйдзе вечар цалуе!
“Свята песні“
30 красавіка 2017 Мінск
video by Arciom Petrashkevich
7 views
5900
2939
4 years ago 00:54:20 13
Мужчынская традыцыя спеву / Male singing tradition
6 years ago 00:01:50 4
Спеўны сход: Мужчынскія песні з гуртом “Рада“ - Із-пад горкі ()
6 years ago 00:04:09 12
Мужчынскі гурт “Рада“. Песня Ой ты, сонца,да яснае сонца
7 years ago 00:01:32 7
Мужчынскі Спеўны сход з гуртом “РАДА“ - Ярмарка
8 years ago 00:01:46 29
Мужчынскі Спеўны сход з гуртом “РАДА“ - Із пад горкі