Каментар Ігара Барысава ў сувязі з ліквідацыяй БСДП
Дарагія ўсе!
Прыйшоў час і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)
На жаль, БСДП больш не мае афіцыйнага статусу і суб’ектанасці ўнутры Беларусі, каб як палітычны суб’ект рэалізоўваць свае палітычныя мэты, прапагандаваць свае каштоўнасці і маляваць бачанне вобраза будучай Беларусі, вылучаць сваіх прадстаўнікоў назіральнікамі на выбарчыя ўчасткі, у склад выбарчых камісій, а таксама кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў і Палату прадстаўнікоў.
Менавіта гэта адрознівала палітычную партыю ад іншых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў грамадзян.
Рашэнне аб ліквідацыі прыняў Вярхоўны суд пасля зменаў у закон “Аб палітычных партыях”, якое прынялі работнікі парламента.
Выканаць змены новай рэдакцыі закона было немагчыма. Пытанне не ў колькасці сябраў, ці структур. Лічбы падаваемыя намі ў Мінюст былі мінімальнымі. Пытанне ў бяспецы нашых сябраў, нашых мэтах, прынцыпах і каштоўнасцях, якія мы не маглі ўжо рэалізоваць.
Чаму так сталася і ці можна гэтага было запабегчы?
Адказваючы на гэта пытанне можна сказаць, што беларуская дзяржаўная сістэма не мае стрымак і проціваг і таму рашэнне прадстаўніка выканаўчай улады не можа рэзаніраваць з рашэннямі заканадаўчай і судовай улады. Для беларускай сістэмы такое размежаванне толькі фармальнае, бо на справе няма ніякага размежавання.
Беларуская палітычная сістэма не з’яўляецца ўстойлівай. Бо кожныя прэзідэнцкія выбары, а дакладней цэрымонія па прадаўжэнні свайго існавання, якая не спалучаецца з падлікам галасоў, для яе шок. Адсюль і масавыя пратэсты 2006, 2010 і 2020 гг.
Беларускі рэжым не прагрэсіўны: ён мысліць савецкімі наратывамі, не прызнае беларускае нацыянальнае, не паважае правы чалавека і прынцып вяршэнства права, недатыкальнасць прыватнай уласнасці, распраўляецца з палітычнымі апанентамі. Яго эканамічная мадэль – гэта прысоска да расійскай эканомікі, яе рынкаў збыту і энерганосьбітаў.
Беларускі рэжым адмаўляе агульначалавечы трэнд вяршэнства закона, рынкавага развіцця з моцнай сацыяльнай абароны сваіх грамадзян. Ён робіць усё магчымае, каб зрабіць з беларуса чалавека абыякавага, несвабоднага і палітычна аморфнага. Пры гэтым ён не можа гарантаваць ні годных заробкаў, ні сапраўднай сацыяльнай абароны грамадзян. Пенсійная сістэма, сістэма адукацыі і аховы здароўя, сістэма працоўных адносінаў – слабыя месцы беларускага рэжыма ў якім пры яго далейшым існаванні будзе толькі дэклараваны дабрабыт, а людзі будуць не жыць, а выжываць, на фоне крычашчых прапагандысцкіх лозунгаў.
Беларускі рэжым – персаналісцкі і любое рашэнне – ці тое стандарт аб форме бульбы, ці тое рашэнне аб скасаванні рэгістрацыі палітычнай партыі прымае той, хто яго ачольвае. 29 год такога няспыннага кіравання – гэта факт, аб якім варта задумацца беларусам і ніколі не ставіць на асобу, а выбіраць калектыў, якім можа выступаць палітычная партыя. У адваротным выпадку нас зноўку можа чакаць дыктатура.
120 год таму з’явілася першая беларуская нацыянальная партыя – Беларуская Сацыялістычная Грамада. Яе сацыял-дэмакратычны калектыў праіснаваў 21 год і спыніў працу на фоне нарастаючага ціску бальшавікоў. Але дзякуючы сацыял-дэмакратам паўстала БНР і шмат хто з іх працаваў над стварэннем ССРБ.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), якая дэкларавала сваю пераемнасць БСГ у навейшай гісторыя праіснавала 32,5 гады. Гісторыя паўтарылася зноўку – на фоне контррэвалюцыі, рэпрэсій і ў адсутнасць выбараў працаваць немагчыма.
Але гэта не канец.
Пакуль ёсць наш калектыў і людзі, якія вераць у будучую дэмакратычную Беларусь, у яе сацыял-дэмакратычны выбар, мы як фенікс паўстанем з попелу рашэння Вярхоўнага суда аб пазбаўленні нас рэгістрацыі.
Грамада жыла, жыве і будзе жыць вечна, бо Беларусь для сацыял-дэмакратаў перадусім!
Верце, што на беларускіх вуліцах вы яшчэ пачуеце кліч “Жыве Беларусь!”
Набраўшы ў грудзі паветра – не забудзьце адказаць: “Жыве вечна!”, бо дыктатуры прыходзяць і суходзяць, а народы і нацыі надоўга, спадзяюся - навечна!
1 view
555
144
11 months ago 00:02:17 1
Каментарый Ігара Крывушэнкі
3 years ago 00:02:17 304
Каментар Ігара Кавалевіча пасля першай трэніроўкі ў 2022 годзе
3 years ago 00:02:45 127
Прэс-канферэнцыя Ігара Кавалевіча / Нёман - БАТЭ /
1 year ago 00:05:34 1
Каментар Ігара Барысава ў сувязі з ліквідацыяй БСДП
3 years ago 00:01:16 74
Прэс-канферэнцыя Ігара Кавалевіча / Нёман -Энергетык /
3 years ago 00:02:13 46
Прэс-канферэнцыя Ігара Кавалевіча / БАТЭ - Нёман /
3 years ago 00:01:08 92
Прэс-канферэнцыя Ігара Кавалевіча / Нёман - Шахцёр /
3 years ago 00:00:59 53
Прэс-канферэнцыя Ігара Кавалевіча / Нёман - Арсенал /
4 years ago 00:02:00 81
Нёман - Шахцёр С / прэс-канферэнцыя /
5 years ago 01:33:14 32
Тодар Кашкурэвіч “Чалавек у беларускай традыцыйнай культуры“.
3 years ago 00:01:01 132
Нёман - Тарпеда-БелАЗ / прэс-канферэнцыя /
3 years ago 00:01:38 48
Нёман - БАТЭ / прэс-канферэнцыя /
4 years ago 00:08:56 65
Гомель - Нёман / прэс-канферэнцыя /
4 years ago 00:02:01 60
РЦАР БДУ - Нёман / прэс-канферэнцыя /
4 years ago 00:03:52 217
Нёман - Іслач / прэс-канферэнцыя /
3 years ago 00:01:19 101
Прэс-канферэнцыя Ігара Кавалевіча / Нёман - Дынама-Брэст /
4 years ago 00:01:26 49
Нёман - Шахцёр (Салігорск) / прэс-канферэнцыя /
4 years ago 00:10:06 48
БАТЭ - Нёман / прэс-канферэнцыя /
2 years ago 00:05:47 104
Прэс-канферэнцыя Ігара Кавалевіча / Нёман - Арсенал / Кубак Беларусі /