Краіне дойлідаў прысвячаецца. Т. В. Габрусь (прэзентацыя выдання)

Прэзентацыя кнігі “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі” – навуковай працы вядомага беларускага гісторыка архітэктуры, доктара мастацтвазнаўства, член-карэспандэнта Беларускай акадэміі архітэктуры Тамары Віктараўны Габрусь. Даследаванне прысвечана ўнікальнаму культурнаму феномену – драўлянаму сакральнаму дойлідству Беларусі, складанасці яго гістарычнага лёсу і мастацкай адметнасці. У сваёй грунтоўнай працы аўтарам разглядаюцца помнікі драўлянага храмабудаўніцтва розных хрысціянскіх канфесій як агульная культурная спадчына беларускага народа, прапануецца новая мастацтвазнаўчая сістэматызацыя і класіфікацыя храмаў паводле іх архітэктонікі і канцэпцыі формаўтварэння. #драўлянае_хрысціянскае_храмабудаўніцтва Наша група ў ВК: ​ Наша група ў ФБ: Наша старонка ў Інстаграм:
Back to Top