Гісторыя аднаго сабакі / The story of one dog

Сабака Крыстмас зусім малады, ён мае 1 год. Яго з нерухомымі заднімі лапамі знайшлі на вуліцы і выратавалі ў ноч на Раство валанцёры. Добрыя людзі далі сабаку адпаведную мянушку. Цяжка ўявіць, што гаротніку давялося перажыць. Зараз пёс агорнуты цеплынёй, клопатам і ўвагай пакрысе вяртаецца да жыцця. Валанцёрка, якая прытуліла Крыстмаса шукае чалавека, які пагадзіўся бы час ад часу браць сабачку да сябе і даглядаць яго.
Back to Top