Шляхціц Завальня Вужовая карона | Ян Баршчэўскі на Ютуб — Карані і вытокі. Добры канал
Ці ёсць фэнтэзі ў Беларусі? Ёсць! І гэта фэнтэзі Яна Баршчэўскага, беларускага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Паводле свайго містычнага настрою і міфалагічнасці апавяданні Яна Баршчэўскага стаяць у адным шэрагу з творамі Мікалая Гогаля, Дантэ Аліг’еры, Томаса Мана, Джона Р. Толкіна.
Гатовыя зноў баяцца ды пужацца разам з героямі зборніка Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”? Тады – наперад!
Шляхціц Завальня “Вужовая карона”.
У адных паноў быў лоўчы, зваўся Сямён. Неяк прыходзіць да яго аканом і перадае загад, каб настраляў да нядзелі дзікае птушкі паболей. Два дні хадзіў Сямён па лесе – ды ўсё дарма: нават здалёку не бачыў тых птушак. У думках сваіх лоўчы ўжо гатовы быў пакланіцца нават нячысціку, абы нашчасціла яму.
Тут бачыць: выходзіць з гушчару чорны сабака, а за ім - пажылы чалавек. Стары сядае на пень і гаворыць:
- Увечары ідзі на Ласіную гару, сустрэнеш там Вужовага караля. Пасцялі перад ім белую хустку, укленч і пакланіся; ён кіне табе сваю Залатую Карону.
Паслухаўся парады Сямён – пайшоў на Ласіную гару. І ледзь атрымаў ён Вужовую Карону, з’яўляецца той самы велізарны чорны сабака і вядзе за сабой па лесе – паказвае, дзе якая птушка ёсць. Так і павялося. Сямён на паляванне - сабака яго сустракае. І заўсёды страляе столькі дзічыны, што на ўсю вёску хапае.
Жыла непадалёку Марыся, Сямён меў на яе вока. Аднаго падыходзіць і пытае, ці падабаецца ён дзяўчыне.
– Людзі кажуць, што ты чаруеш, – адказала тая.
– О, не, Марысю, я не ведаю гэтага ганебства.
– Калі праўду кажаш – пацалуй мой крыжык.
– Ахвотна, – адказаў Сямён.
І ледзь зрабіў так, з травы падняў галаву велізарны вуж. Сямён схапіў камень і выцяў яго. Пасля раптам з’явіўся чорны сабака, забрахаў і знік назаўсёды. А разам з ім – і ўсё Сямёнава лоўчае шчасце. Болей ніякай дзічыны ён здабыць не мог.
Залатая Вужовая Карона ператварылася ў два пажоўклыя бярозавыя лісточкі. А безліч вужоў, сыкаючы, поўзалі паўсюль і не давалі спакою не толькі дома, але і на гасцінах.
Вось такая гісторыя, даражэнькія. З нячысцікамі ніякіх дамоваў лепей не чыніць…
---
Беларуская літаратура, Ян Баршчэўскі. Шляхціц Завальня на Ютуб у відэа: “Шляхціц Завальня Зухаватыя Ўчынкі. Ян Баршчэўскі на Ютуб — Карані і вытокі. Добры канал“. Глядзім яго на роднай мове, па-беларуску.
Падпісвайцеся на наш сайт, сацыяльныя сеткі і Telegram:
►
►
►
►
►
---
❗️ У відэа выкарыстоўвалася:
🔶 Ілюстрацыі ў тэхніцы пескаграфіі - мастачка Ганна Каштальян
Музыка:
🔶
🔶
— — —
Канал “Карані і вытокі“ – гэта праект Добрага канала з Мінска.
Добры канал - гэта пляцоўка, якая аб’ядноўвае незалежных аўтараў і іх памочнікаў, якія шануюць сумленную журналістыку і жадаюць ўнесці свой уклад у будучыню нашай краіны.
--
#ДобрыКанал #КаранііВытокі #БеларусьуФантастычныхАпавяданнях #ШляхціцЗавальня #шляхціцзавальня #беларускаямова #роднаямова #вучыммову #пабеларуску
1 view
24
12
12 months ago 11:46:30 3
Ян Баршчэўскі “Шляхціц Завальня“ (аўдыякніга Litaralna)
1 year ago 00:33:04 1
Шляхціц завальня | Героі беларускай гісторыі з Андрэем Унучакам #28
2 years ago 00:26:14 1
🔥 Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі: Бахарэвіч, Ператрус у музеі
2 years ago 00:42:51 1
Класік супраць імперыі і першыя жаночыя маршы ў Мінску! | Дунін-Марцінкевіч, Пінская шляхта
2 years ago 00:50:18 1
Быкаў, Алексіевіч, Адамовіч пра вайну: жорстка, праўда як ёсць, фашызм і сталінскія злачынствы
2 years ago 00:36:30 1
Уласны цмок задоўга да “Гульні тронаў“, пагроза рускага свету і міфалогія Беларусі: Шляхціц Завальня
2 years ago 00:10:42 1
Шляхціц Завальня Вужовая карона | Ян Баршчэўскі на Ютуб — Карані і вытокі. Добры канал
2 years ago 00:12:03 1
Шляхціц Завальня Зухаватыя Ўчынкі | Ян Баршчэўскі на Ютуб. Карані і вытокі. Добры канал
2 years ago 00:09:54 1
Шляхціц Завальня Жабер-трава | Ян Баршчэўскі на Ютуб. Карані і вытокі – Добры канал
2 years ago 00:11:49 5
Шляхціц Завальня Ваўкалак | Ян Баршчэўскі на Ютуб — Карані і вытокі. Добры канал
2 years ago 01:00:29 5
Вечерний Витебск ()
3 years ago 00:28:57 1
Ян Баршчэўскі. Шляхціц Завальня (апавяданні 7-14)/кароткі змест
3 years ago 00:23:08 2
Ян Баршчэўскі. Шляхціц Завальня (апавяданні 1-6)/ кароткі змест
3 years ago 00:01:49 5
#Book-сімпатыя
3 years ago 00:14:46 1
Шляхціц Завальня Пра чарнакніжніка і пра цмока | Ян Баршчэўскі на Ютуб. Карані і вытокі. Добры канал
4 years ago 00:22:00 2
Шляхціц Завальня: старонкі апавяданняў «Пра чарнакніжніка і пра цмока», «Плачка»
5 years ago 00:03:11 1
“Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях“ на сцэне Купалаўскага тэатра