Ляцела зязюля
Ды стала куваці –
А то не зязюля,
То родная маці,
А то не зязюля,
То родная маці.
А то не зязюля,
То родная маці.
Яна прыляцела
Дачку ратаваці,
Яна прыляцела
Дачку ратаваці.
Калі б маці знала,
Яка ў мяне беда,
Яна б перадала
Варобчыкам хлеба,
Яна б перадала
Варобчыкам хлеба.