Студэнцкая вёска ў Малінаўке ператвараецца ў спартыўны мегаполіс

Студэнцкая вёска ў сталічным мікрараёне Малінаўка паступова ператвараецца ў спартыўны мегаполіс. Да 1 мая плануюць завяршыць будаўніцтва двух новых інтэрнатаў. У сямі астатніх зараз ідзе рамонт - мяняюць імідж пакояў да ўзроўню камфорту трохзоркавай гасцініцы. А побач будуюць вялікі фудкорт на дзве тысячы месцаў. Пасля вялікага спартыўнага форуму ўсе ноу-хау застануцца студэнтам.
Back to Top