Пераклад з расейскай. Слова “качать“: Гугал перакладчык, Яндэкс перакладчык/ Перакладаем правільна

Гэта “Ладны пераклад“, дзе мы мяняем рускія ўстойлівыя выразы на нашы родныя, найлепшыя, ды знаёмім вас, якія бываюць беларускія прымаўкі ды прыказкі, мы вучымся думаць па беларуску, спяваем песні на беларускай мове і слухаем, як цудоўна гучыць наша родная беларуская мова. Сёння “Ладны пераклад“ ладдзіць чарговы батл. На гэты раз удзельнічаюць Гугал перакладчык і Яндэкс перакладчык. Жудасць, але перакладаючы з рускай слова “качать“, абодва даюць толькі адзін і не самы дарэчны варыянт - пампаваць! То бок, надзімаць з дапамогай помпы! Праўда, Yandex перакладчык хаця б асобным слоўнічкам пералічае варыянты розных значэнняў. Тут яму сапраўды плюс. А калі не паслоўна, а словазлучэнні?.. Вось такія: “качать ребёнка, качать качели, качать лодку, качать скамейку, качать деревья, качать головой, качать мостки, качать чаши весов, качать пресс, качать колесо, качать инфу “... І ў выніку – на ўсё зноў адзін адказ: пампаваць! Гэта не проста здзек. Гэта нейкі ультраздзек з беларускай мовы! Нават “галавой пампаваць“ ў
Back to Top