Вялікія Навасёлкі-1. Сядзіба Кастравіцкіх/ Гісторыя без межаў з Лявонам Казаковым | Карані і вытокі
Працягваем нашыя вандроўкі па Беларусі. І сёння зноў у нашым фокусе Мінскае наваколле — вёска Вялікія Навасёлкі, што знаходзіцца прыблізна ў 45-ці кіламетрах ад сталіцы побач з горадам Дзяржынск, які да 1932-га года быў вядомы як Койданава. Гісторыя гэтага населенага пункта – тэма для асобнай размовы. Нашая вандроўка будзе складацца з дзвюх частак. У першай – самыя цікавыя моманты з гісторыі Вялікіх Навасёлкаў, пазнаёмімся з сядзібай рода Кастравіцкіх, а таксама пагаворым увогуле пра шляхецкі род Кастравіцкіх. Ну а ў другой частцы нашага падарожжа вас чакае аповяд пра двух, бадай што самых знакамітых прадстаўнікоў гэтага рода – Каруся Каганца і Гіёма Апалінэра, якія амаль што сінхронна – на мяжы 19–20 стагоддзяў сталі знакавымі асобамі, адпаведна для беларускай ды французскай культураў.
У даўнія часы Навасёлкі не падзяляліся на Вялікія ды Малыя. Гэта быў адзіны маёнтак, які з’явіўся на старонках старых дакументаў у 15-ым стагоддзі, як уладанне князёў Гальшанскіх. У 1562-ім годзе з лёгкай рукі ды граматы Жыгі
1 view
236
75
3 years ago 00:08:50 1
Вялікія Навасёлкі-1. Сядзіба Кастравіцкіх/ Гісторыя без межаў з Лявонам Казаковым | Карані і вытокі