Адам Міцкевіч: Паэма Міцкевіча ГРАЖЫНА — Вершаваныя літаратурныя пераклады | Моўнае бязмежжа

Сённяшняя тэма “Ладнага перакладу” натхнёная адной нашай суразмоўцай – Аннай. Вялікі дзякуй ёй за гэта! Раней, у моўнай вандроўцы па Наваградку, мы надта ўвогуле прайшліся па яго гісторыі і асобах, з ім звязаных. Ну, вядома ж, згадалі і Адама Міцкевіча - але мімаходзь. Бо влог жа моўны, а не літаратурны ці гістарычны. Але Анна пажадала пачуць пра Міцкевіча больш. Думалі-думалі, як жа лепей тэмы мовы, перакладаў і літаратуры злучыць – і прыдумалі! Пагаворым пра літаратурныя пераклады на прыкладзе ўрыўка з паэмы Міцкевіча ГРАЖЫНА. Бяром фрагмент па-польску: “Zamek na barkach nowogródzkiej góry Od miesięcznego brał pozłotę blasku; Po wałach z darni i po sinym piasku Olbrzymim słupem łamał się cień bury, Spadając na fosę, gdzie wśród wiecznych cieśni Dyszała woda spod zielonych pleśni“. Робім спачатку яго парадковы пераклад… і разумеем, якая гэта складаная і руплівая праца насамрэч – перакладаць вершаваны тэкст! Бо, па-першае, неабходна мець адметны паэтычны талент, каб знайсці трапныя словы, выразы. Каб не
Back to Top