Лагойскае княства: Гісторыя рода Тышкевічаў/ Вандроўкі па Беларусі – Калекцыя рода Тышкевічаў
Сёння вас чакае другая частка нашага падарожжа па горадзе Лагойску. Тыдзень таму вы даведаліся пра астэроід, які сутыкнуўся з зямлёй у гэтай мясцовасці каля 45-ці мільёнаў год таму, пра ранні ды няпросты перыяд гісторыі Лагойскага княства, якое выконвала функцыю фарпоста Полацкай дзяржавы, а таксама пра існаванне Лагойскай воласці ў межах Вялікага княства Літоўскага. А сёння паразмаўляем пра далейшую гісторыю Лагойска, якім уладаў магнацкі род Тышкевічаў, якія шмат чаго зрабілі як для развіцця горада, так і ўвогуле для вывучэння мінуўшчыны беларускай зямлі. Вы пазнаёміцеся з гісторыяй рода Тышкевічаў, пра будаўніцтва Лагойскай сядзібы, рэшткі якой да гэтага часу засталіся на мясцовым замчышчы, а таксама пра дзейнасць братоў Канстанціна ды Яўстаха Тышкевічаў, якія ў 19 ст. паклалі пачатак археалагічным даследаванням на беларускай зямлі.
У 20-30 г.г. 16 стагоддзя Лагойшчына перайшла ва ўладанне буйнога дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага Васіля з рода Тышкевічаў герба Ляліва. Што цікава, заснавальні
1 view
199
45
3 months ago 00:17:52 1
Свислочь: город, который мы потеряли. Наследие Глеба Минского
3 years ago 00:08:12 1
Лагойскае княства: Гісторыя рода Тышкевічаў/ Вандроўкі па Беларусі – Калекцыя рода Тышкевічаў
3 years ago 00:08:40 2
Сусветная катастрофа на Лагойшчыне: Лагойская анамалія/ Лагойскае княства | Вандроўкі па Беларусі