Раванічы 1 Беларускія татары, Ракавая прыгажуня Барбара Радзівіл і Згасанне роду Гаштольдаў

Мэта нашай сённяшняй вандроўкі – надзвычай цікавае ды атмасфернае месца – Раванічы, якое знаходзіцца прыблізна ў 90-ста кіламетрах на ўсход ад беларускай сталіцы. Тут дакладна ёсць, што паглядзець. На сённяшні дзень у Раванічах захаваліся рэшткі сядзібы рода Слатвінскіх, а таксама руіны касцёла святога Антонія, што быў пабудаваны прыблізна напрыканцы 18-га стагоддзя. Нашая сённяшняя вандроўка будзе складацца з дзвюх частак. У першай мы звернемся да даўняй гісторыі Раванічаў, у прыватнасці вы даведаецеся што ж звязвае гэты населены пункт з супольнасцю беларускіх татараў, прыгадаем бадай што самага знакамітага гаспадара маёнтка – Альбрэхта Гаштольда, гісторыю яго рода, а таксама што ж альбо хто звязвае Раванічы з асобай самай легендарнай прыгажуні беларускага сярэднявечча – Барбары Радзівіл. Ну а ў другой частцы нашага падарожжа больш падрабязна паразмаўляем пра гісторыю ўзнікнення сядзібы Слатвінскіх, пра экзатычныя версіі крыніц багацця гэтага рода а таксама пра тое, што ж звязвае Раванічы з творчасцю Пушкіна
Back to Top