Вуліца Ежа ў Мінску (Vulitsa Ezha 2021) – Гарадскі пікнік на 40 тыс. гасцей! | DRIVE на Добром
Пікнік на 40 тыс. гасцей! Сёння прапаную шукаць новыя радасці жыцця на фестывалі Vulitsa Ezha. Так, гэта стрыт-фуд, які быў прадстаўлены вельмі арыгінальна:
🔸 Незвычайныя бургеры, напрыклад, з ананасам;
🔸 бульба-фры з перчыкам халапеньё;
🔸 сеты з вустрыцамі;
🔸 венскія вафлі са свежымі ягадамі;
🔸 французкія крэпы (бліны па-нашаму);
🔸 і, канешне, былі дранікі, пададзеныя стылёва і смачна;
🔸 а яшчэ розныя гатункі кавы, какавы і чаю, у тым ліку, на травах.
Але не толькі смакамі адметны гэты маштабны пікнік у Батанічным садзе. Vulitsa Ezhа – гэта яшчэ і:
▪️ спартыўныя спаборніцтвы,
▪️ гульні,
▪️ дызайнерскі “Гарошакмаркет” з вельмі прыгожым хэнд-мейдам,
▪️ пляцоўкі з музыкай і вядомымі фільмамі ў агучцы на беларускай мове.
Па падліках, арганізатараў гэты, шосты сезон пікнікоў Vulitsa Ezha сёлета наведалі каля 40 тысяч чалавек.
Я завітала таксама і атрымала сваю порцыю радасці.
— —
Радасці жыцця - відэаблог Надзеі Скараход з фокусам увагі на добрых навінах, якія адбываюцца кожны дзень: нараджэнне дзіцяці, нава