Грэка-каталіцкі хор Херувімчыкі з Мінску

6 красавіка 2024 г. у Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры ў Мінску - пры дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна адбылася малітва праслаўлення, у якой узяла ўдзел вялікая колькасць дзяцей і іх бацькоў. Дзіцячыя музычныя гурты, ансамблі ды хоры прыехалі ў Хрысціянскі сацыяльны центр, каб разам спяваць і маліцца, просячы аб Божай Міласэрнасці для ўсяго свету. У духоўным фэстывалі ўдзельнічаў і грэка-каталіцкі хор Херувімчыкі з Мінску.
Back to Top