Крохкае пячэнне без дражджэй да гарбаты. Літоўская гаспадыня
КРОХКАЕ ПЯЧЭННЕ БЕЗ ДРАЖДЖЭЙ ДА ГАРБАТЫ
Пачынаючы яго рыхтаваць, злёгку прапальваюць печ, каб яна была гатовая, як замесяць цеста. У паўкварты смятаны дадаюць тры яйкі, вялікую лыжку нятопленага масла і мукі лыжку з чвэрцю. Месяць, пакуль на цесце не пачнуць выступаць пузыры. Тады дасыпаюць дзве вялікія лыжкі цукру і робяць пячэнне ў выглядзе тонкіх абаранкаў ці палачак таўшчынёй з мезенец любой даўжыні. Печыва кладуць на бляху, абмазваюць жаўтком з вадой і ставяць у печ, нагрэтую, як для бісквітаў. Гатовае пячэнне яшчэ падсушваюць у печы.
11 views
627
194
2 years ago 00:04:33 11
Крохкае пячэнне без дражджэй да гарбаты. Літоўская гаспадыня