Свята ЮР’Я ў аг. Блізніца Полацкага раёна - 2020

На Полаччыне існавалі адметныя традыцыі святкавання Юр’я, яны і дасюль жывыя ў аграгарадку Блізніца, дзякуючы намаганням мясцовых работнікаў культуры, якія падчас працы выкарыстоўваюць веды, набытыя ад сваіх матуль, бабуль і мясцовых носьбітаў фальклору. Аб асноўных момантах свята распавядаюць Вера Аўласенка – загадчык філіяла 17 Сільніцкага СДК і Вольга Чобат – культарганізатар гэтай установы.
Back to Top