Акцыя «Любіць Беларусь!» 18 верасня наведала Шклоўскі раён.

«Любіць Беларусь!». Маштабную акцыю пад такой назвай праводзяць тэлеканал “Беларусь 3“ Белтэлерадыёкампаніі і Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь». У ёй удзельнічае заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Бяседа“ Белтэлерадыёкампаніі. Акцыя праходзіць пры падтрымцы выдавецкага дома “Звязда“. Яе мэта - шырокая папулярызацыя каштоўнасцяў нацыянальнай культуры, беларускай мовы, песеннай творчасці. Акцыя стартавала 28-га жніўня ў Мінску і 18 верасня наведала Шклоўскі раён.
Back to Top