Любыя беларусы!
Калядная вячэра — гэта святая традыцыя, калі ўсёй вялікай сям’ёй збіраюцца за святочным сталом у сваёй хаце.
Але ўжо які год запар беларусы рыхтуюцца да Новага года ў розных кутках свету на выгнанні, за кратамі турмаў і ізалятараў, пад варожымі абстрэламі ў сцюдзёных акопах…
Усё ж мы безупынна дбаем над нашым святам.
Дзве тысячы дваццаць трэці быў цяжкім, не без стратаў і расчараванняў. Але кожны з нас рабіў свой унёсак — і цяпер мы яшчэ на адзін год бліжэй да перамогі!
Гэтымі днямі тысячы беларускіх ваяроў гатуюць святочныя стравы на пазіцыях: чарговы год далёка ад сваіх хатаў. Але з Беларуссю ў сэрцах. З цвёрдым намерам вярнуцца дадому. А гэта самаахвярнасць, адданасць, гэта штодзённая руплівая праца, гэта той шлях які мы маем прайсці разам.
Любыя беларусы, з вялікай удзячнасцю за вашую падтрымку, віншуем з новым 2024 годам. Мы не чакаем таямнічага падарунка ад святога Мікалая, а тут і зараз рыхтуем нашае свята і нашу перамогу!
Падпісвайцеся на наш канал! :pkkполк: Пашырайце відэа беларускіх дабраахвотнікаў у сацсетках.
Падтрымаць Полк
✊ ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:
- інфармацыя рэкрутам
Падтрымайце Полк добраахвотным унёскам 👉
Станьце спонсарам канала 👉
Наш сайт з усёй інфармацыяй:
(доступ да сайта ў Беларусі абмежаваны, выкарыстоўвайце VPN)
❗️ АФІЦЫЙНЫЯ СТАРОНКІ ПАЛКА Ў САЦСЕТКАХ:
Telegram:
Instagram:
Facebook:
Twitter:
TikTok: @belwarriors
Youtube: