Как прекратить гендерную дискриминация в Беларуси

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) распрацавала праект канцэпцыі гендарнай рэформы. Мэтай рэалізацыі канцэпцыі з’яўляецца дасягненне гендарнай роўнасці. Прыняцце Закона “Аб гендарнай роўнасці“ стане фактычным прызнаннем таго, што ў Беларусі існуе дыскрымінацыя па гендарнай прыкмеце. Закон і падзаконныя акты стануць асновай, на якой будуць распрацаваны напрамкі барацьбы з гендарнай дыскрымінацыяй. Закон будзе накіраваны на адсочванне хібаў гендарнай палітыкі, будзе спрыяць выдаткоўванню рэсурсаў на гендарную палітыку і рэалізацыю гендарнай роўнасці ў краіне. Гендарная рэформа павінна забяспечыць роўны доступ жанчын да ўлады і працэсу прыняцця рашэнняў на ўсіх узроўнях. Падрабязней на сайце
Back to Top