Павел Латушка прыняў удзел у масавым маршы беларусаў у Варшаве, прысвечаным Дню Волі, і выступіў на мітынг-канцэрце.
Мы павінны выканаць свой гістарычны абавязак. Цяпер наш час вырашаць лёс Беларусі. Мы павінны захаваць краіну. І мы вернемся, абавязкова вернемся ў вольную, незалежную Беларусь.
Краіна адраджаецца з герояў. Сёння нашымі героямі з’яўляюцца тыя, хто праліваюць кровь на ўкраінскай землі - беларускія хлопцы і дзяўчаты. Нашымі героямі з’яўляюцца беларускія партызаны, якія змагаюцца ўнутры Беларусі. Нашымі героямі з’яўляюцца тыя, хто ў турмах пакутуюць за нас з вамі.
Калі ў нацыі ёсць героі, значыць, у нацыі ёсць будучыня. У Беларусі ёсць свае героі.
Я мару. Я веру. Я ўпэўнены, што мы зробім сваю справу і нашая Беларусь будзе жыць вечна!
Жыве Беларусь!
Са святам Дня Волі, беларусы!
#беларусь #дзеньволі #латушка
Беларусь адраджаецца з герояў
1 view
43
13
9 months ago 00:11:46 1
Лукашенко — главная угроза для Беларуси
1 year ago 00:45:25 1
ДНЮКА Гісторыя з Палесся, рэж. Андрэй Куціла, Беларусь, 2010 г. | ENG sub
1 year ago 00:47:39 1
“Прыйдзецца адстойваць нашу незалежнасць са зброяй у руках... і нам дапамогуць“ / Intermarium