Зварот Палка імя Каліноўскага да вольных Беларусаў свету

Сягодня, у Дзень Волі, мы, Беларусы, добраахвотнікі і добраахвотніцы, ваяры і ваяркі Палка імя Кастуся Каліноўскага, вольныя людзі, былыя дзяржслужачыя, прадпрымальнікі, спартсмены, менеджары, айцішнікі, выкладчыкі, урачы; тыя, хто цікавіўся палітыкай і тыя, хто не; тыя, ў каго ёсць ваенны досвед і хто яго толькі атрымлівае; людзі рознага веку, светапогляду, жыццёвага вопыту і інтарэсаў, але аб’яднаныя любоўю і павагай да сваёй нацыі, і пагардай да жорсткага рэжыму ўлады Беларусі, і падтрыманай ёй несправядлівай вайны расіі супраць цывілізаванага міру, АБ’ЯЎЛЯЕМ УСЕНАРОДНУЮ мабілізацыйную кампанію. Нядаўна мы падвялі вынікі развіцця Палка за 2 гады. І давялі, што Полк Каліноўскага стаў адным з самых баяздольных нацыяналььных падраздзелаў на вайне супраць Расеі. Лукашэнка баіцца толькі нас. У нас адпрацаваная ўласная сістэма забеспячэння, лагістыкі, наўчання, кіберзахісту. У нас хапае зброі і снарадаў. Хапае задач на полі бою і не толькі. Але галоўнае – мы стварылі дасведчаны камандны склад. Атр
Back to Top