Выстава твораў выпускнікоў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў “Графіка” | ВЦСМ
З 5 мая да 12 чэрвеня ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва працуе выстава твораў выпускнікоў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў “Графіка”.
Беларуская школа графікі, без перабольшвання, адна з наймацнейшых у Еўропе. Яе “калыскай“, безумоўна, з’яўляецца Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Менавіта тут, на кафедры графікі, сфарміраваліся лепшыя традыцыі нацыянальнай школы, на працягу многіх гадоў удасканальвалася майстэрства прадстаўнікоў гэтага віду мастацтва.
На выставе прадстаўлены работы выпускнікоў і студэнтаў кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, якія выкананы за болей чым 20-гадовы перыяд яе існавання. Такім чынам, выстава дае магчымасць пазнаёміцца з разнастайнасцю графічных тэхнік праз работы сучасных беларускіх аўтараў розных пакаленняў. Акрамя дыпломных работ выпускнікоў розных гадоў у экспазіцыі прадстаўлены творчыя пошукі студэнтаў розных курсаў.
Гэтую выставу можна назваць сапраўдным фестывалем тэхнік, тэхналогій, творчых манер і памкненняў. Сярод экспануемых работ прадстаўлены кампазіцыі ў такіх тэхніках, як афорт і яго разнавіднасці (меца-тынта, акватынта, сухая іголка), літаграфія, аўталітаграфія, лінарыт, гравюра на кардоне, калаграфія. Тут можна ўбачыць падкрэслена акадэмічнае выкарыстанне класічных тэхнік графікі і разнастайныя “сляды“ аўтарскіх пошукаў.
Высокай ступенню майстэрства адзначаны афорты Валерыя Славука, Валерыі Жылінскай, Глеба Сідарэнкі, Максіма Тырлецкага, Анжэлы Малышавай, Любові Абрамавай, Адаркі Петрусевіч, Сафіі Дзічэнкавай. Адмысловае месца ў экспазіцыі займаюць працы, выкананыя ў тэхніцы літаграфіі (творы Кацярыны Бяляўскай, Фёдара Шурмелева, Дар’і Бурло, Кацярыны Майлычка і інш). Арыгінальнасць пластычнай мовы характарызуе лінагравюры Кірыла Задворнага, Паліны Барушка, Сяргея Сіліча, Анастасіі Шведавай, Марыі Бялевіч.
Сёння аўтары работ, што прадстаўлены на дадзенай выставе, гэта і ўжо добра вядомыя мастакі, «мэтры» беларускай графікі, і маладыя творцы. За час свайго існавання кафедра падрыхтавала каля 300 мастакоў станковай і кніжнай графікі, якія з поспехам працуюць у станковай і кніжнай графіцы, іншых відах выяўленчага мастацтва. Многія выпускнікі кафедры працуюць у вышэйшых і сярэдніх навучальных установах сферы культуры і мастацтва ў Беларусі і за яе межамі.
1 view
1512
614
5 months ago 00:16:32 1
Лепшыя скульптары Беларусi па версii «Арт-Мiнск 2024».
7 months ago 00:01:56 1
“Фарбы браслаўскай вясёлкі“. Выстава Аліны Трукан у Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва | ВЦСМ
1 year ago 00:18:49 1
Гравюра, офорт, литография. История древнейшего из искусств
2 years ago 00:05:33 1
Выстава твораў выпускнікоў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў “Графіка” | ВЦСМ
2 years ago 00:01:52 1
Выстава жывапісу «Птушыны вянок» адкрылася ў Віцебску ()
3 years ago 00:09:32 1
Мастак М.Купава прадае карціны, каб уратаваць помнік архітэктуры
4 years ago 00:09:34 1
«Сын Зямлі пад белымі крыламі» да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча (працяг выставы)
4 years ago 00:04:14 18
Іраіда Шутава. “#напамяці“. Адкрыццё выставы ў Арт-прасторы “Талстога, 7“ | ВЦСМ
4 years ago 00:05:46 4
Памежжа-2018 (“Культура на “Белсаце“, )
5 years ago 00:44:11 1
“Дыялогі пра культуру“ - 23. Зоя Літвінава і Зоя Луцэвіч -