Пятую гадавіну са дня смерці першага беларускага кардынала Казіміра Свёнтэка адзначаюць сёння каталіцкія вернікі. Руплівы пастыр стаяў ля вытокаў адраджэння Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, дзякуючы яго намаганням аднаўляліся святыні, будаваліся храмы і сацыяльныя ўстановы. Святая імша ў знак падзякі Богу за служэнне кардынала адбылася ў Пінскім катэдральным касцёле.