У сувязі з чаканым павелічэннем транспартных патокаў па асноўных рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах, звязаным з заканчэннем сезону адпачынкаў, з 25-га жніўня да 1-га верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць штодзённыя масіраваныя адпрацоўкі рэспубліканскіх аўтамабільных дарог. Асаблівую ўвагу інспектары нададуць выяўленню нецвярозых вадзіцеляў, якія не маюць права на кіраванне, а таксама спыненні парушэнняў устаноўленых хуткасных рэжымаў і правілаў перавозкі пасажыраў.