Нецвярозы бацюшка стукнуўся ў чорны “Мэрсэдэс“

Відэа . Здарэнне адбылося 25 лютага каля 10 раніцы ў Светлагорску. На скрыжаванні вуліц Шасэйная і Авіяцыйная “Дэу Нэксія” стукнулася ў заднюю частку “Мэрсэдэса”, паведамляе . Ніхто з кіроўцаў не пацярпеў, але выратавальнікі і Дзяржаўтаінспекцыя апынуліся на месцы здарэння даволі хутка. Інспектару ДАІ падалося, што ў кіроўцы “Дэу” — праваслаўнага бацюшкі са Светлагорскага епархіяльнага округу — меліся відавочныя прыкметы алкагольнага ап’янення. Але ад праходжання медыцынскага дагляду святы айцец адмовіўся, чым афіцыйна пацвердзіў, што быў нападпітку. Бацюшку пагражае да 35 базавых адзінак штрафу і пазбаўленне правоў кіроўцы на 3 гады.
Back to Top