У Брэсце абмяркоўваюць праблемы і перспектывы развіцця турызму ў Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі. Тут распачало работу 47 пасяджэнне пастаянна дзеючага семінара пры парламенцкім сходзе Саюзнай дзяржавы. У ліку ўдзельнікаў - прадстаўнікі беларускага і расійскага нацыянальных парламентаў, а таксама - Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, галіновых міністэрств і ведамств, абласной выканаўчай улады і турыстычнага бізнесу.