Храмы падаюць не раптоўна,
Не ад выбухаў дынаміту.
Мы найперш учыняем катоўні
Ім — каб сэрцам былі забыты.
Праклінаем, плюём, зневажаем,
Грунт падводзім з вучонаю пыхай,
І вытручваем кропелькі жалю
Мы ў сабе — незваротна, паціху.
І паўзуць забыцця метастазы
Па скляпеннях святынь учарашніх...
Выбух будзе, але не адразу:
Храмы ў душах руйнуюцца нашых
2 views
203
65
2 months ago 00:00:51 1
Васіль Зуёнак. “Прыбой ліловы – цвет прываба...“
2 years ago 00:54:07 1
Прэзентацыя кнігі “Кузьма Чорны. Чалавек – гэта цэлы свет”