Фэст Абуджаных TUTAKA: IsnaTrio, Margarita Levchuk, Veranika Kruhlova&Valeria Dele, Sw@da Project

Падтрымаць беларускіх культурных дзеячаў ды іх новыя праекты - Трэба развітацца са старым, каб быць адкрытым для новага! Фундацыя “Тутака“ пры партнёрстве Беларускай Рады Культуры запрашаюць апынуцца на музычным Фэсце Абуджаных “Тутака“ у Польшчы. ✅ Вы былі на Басовішчы і плакалі, што ён сыходзіць у мінулае? Можа вы заўсёды хацелі прыехаць, але “не атрымалася“? Або вы не чулі пра Фестываль Музыкі Маладой Беларусі “Басовішча“ ()? Незалежна ад вышэйпералічаных абставінаў, мы афіцыйна даем старт новаму Фестывалю - Фестывалю Абуджаных “Тутака“. ✅ Фестываль Абуджаных “Тutaka“ - гэта наўпроставы нашчадак “Басовішча“. Мы хочам прыгадаць дух свабоды, які панаваў на паляне Барык побач з Гарадком. І зробім гэта там жа! ✅ 30 гадоў таму “Басы“, сярод іншага, абудзілі беларусаў Падляшша, каб яны маглі з гонарам гаварыць пра сваю ідэнтычнасць і выказваць яе праз сучасную музыку і белы-чырвона-белыя колеры свабоднай Беларусі. У 2020 годзе беларусы Беларусі і дыяспары таксам
Back to Top