Ланцуг кабанчыкаў (Канал дзікай прыроды з Белавежскай пушчы)

Традыцыйна самыя масавыя відэа на “Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы” – гэта дзікі. Пладавітасць кабаноў даволі высокая і можа дасягаць 10-15 асобін. Далёка не ўсе выжывуць, таму і абрана стратэгія нараджаць больш. Небяспека для малых – шматлікія драпежнікі. У зімовы час іх жыццё залежыць ад снега: чым вышэй покрыва – тым складаней будзе дзікам. Апошнія зімы былі небагатымі на снягі, што паўплывала на колькасць дзікоў. Куды ідзе ланцужком гэтая “сямейка-сямерка” і колькі іх застанецца вясной?
Back to Top