Валавы рэгіянальны прадукт вобласці перавысіць 7 мільярдаў рублёў ()
Рэгіён выконвае амаль усе паказчыкі, даведзеныя ўрадам. Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Прыдзвінскага краю і прагнозе на 2018 год ішла размова на прэзідыуме абласнога савета дэпутатаў і аблвыканкама. Сёлета на Віцебшчыне назіраецца станоўчая дынаміка эфектыўнасці работы рэальнага сектара эканомікі. Чысты прыбытак без уліку рэспубліканскіх арганізацый павялічыўся ў 7 разоў. Колькасць стратных прадпрыемстваў скарацілася на 30%. Са стратамі у гэтым годзе спрацавалі 6 раёнаў. Упершыню за 3 гады прамысловасць рэгіёну забяспечыла рост аб’ёмаў вытворчасці па індэксе фізічнага аб’ёму на ўзроўні 102%. Трэцяя частка прадукцыі, якую выпускаюць арганізацыі вобласці – інавацыйная.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017